Развітанне з Радзімай

Развітаўся я з Радзімай,
Але ці назаўжды?
Ідзе гадзіна за гадзінай –
Так пройдуць цэлыя гады…

Імгненні адыдуць у нябыт,
Ды гукі сэрца зробяцца цішэй,
Растане ў небе той блакіт,
Што быў для нас даўно вышэй…

Самотнай робіцца пакута,
Бяда кранаецца ралля,
Не здольная перамагчы атрута:
Адна ў жыцці мяне вабіць зямля…

Зямля маіх бацькоў ды сцежак,
Зямля, дзе родны мой куток
Сярод высокіх крэўскіх вежак
Засцерагае мой выток.

Зямля імкненняў і імгненняў,
Што хутка ўдалячынь цякуць.
Зямля цудоўных пакаленняў,
Што беларусамі завуць.

А зараз жа, зацяты справай,
Так цёпла ўспомніць родны кут,
Сваёй калыскай той цікавай
Пазбавіць рукі ад злых пут…

12 сакавіка 2024 года


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай