Кожны, хто жыве, пачуцці мае…

***
Кожны, хто жыве, пачуцці мае,
Адчувае цяжкасці жыцця,
Плача над сабой, і спачувае,
І знікае ў бездань небыцця,

Той паэт, бо ён сабою піша
Летапіс абставін, у якіх
У душы трывога, звонку – ціша,
І жыццё – кароткае, як міг.

Кожны, хто жыве, паэт таксама,
Хоць не кожны можа зрыфмаваць
Той грудок, дзе спачывае мама,
З тым, дзе побач і яму ляжаць.

Хай камусьці застанецца хата,
Яблыневы сад, ці чарнавік,
Ці балючы успамін пра брата,
Ці гаючы – пра таго, хто знік.

Кожны, хто жыве, пачуцці мае
І любові пакідае след,
На зямлі кагосьці затрымае,
Хто, бясспрэчна, як і ён, паэт.

26. 03. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай