Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Вясенняе захапленне.

Your page rank:

З заміленнем у душы я гляджу ў свет зялёны..
Як да сябе маняць кветак дываны!
І чутно, у паветры вітаюць Анёлы!
Што ХРЫСТОС УВАСКРОС нясуць вестку яны!
Як жа рада вось гэтай нагодзе прырода!
І не стомяцца славіць яе салаўі!
Дзесьці ў небе вядзе роўны клін ваявода,
Там выводзяць свой гімн весцы той жураўлі..
Прабудзіся ж душа, скінь грахоўныя путы!
Азірніся вакол, захапіся вясной!
Край наш столькі адведаў і слёз, і пакуты!
Але духам не паў, заквітнеў вунь як зноў!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *