Пустое пекла, бо ўсе дэманы з табою
Не існуе пустэчы ў гэтым свеце,
Ніякіх навакол багоў не існуе, –
Адны ілюзіі ад мар наўвеце,
Для сапіенсаў страх і ёсць іх бог, але
Пустое пекла, бо ўсе дэманы з табою,
Зло тут, а не ў падземным царстве, не…
Сярод людзей сваю гуляе ролю.
Шэкспір у п’есе гэтак напісаў даўней.*
Дабро і зло дваіста, і вядома,
Як цяжка нават распазнаць яго ў сабе,
Аднак жыццё праходзіць несвядома,
Не ведаеш ці ў пекле, ці раі жывеш.
Не існуе дабро без зла і месцам
Яны начной парой мяняюцца ў табе
І нават паглынае цемра сэрца,
Калі сцяг пекла падымае і нясе.
Рэлігіі фанатыкі стагоддзі
Знішчалі ведаў ненавісны свет,
Яны ў раі плануюць асяроддзі,
А пекла прапануюць для цябе.
*Фраза з п’есы Уільяма Шэкспіра “Бура”: “Hell is empty and all the devils are here.”=”У пекле пуста і ўсе дэманы тут”.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию