Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Праз гады

Your page rank:

НАША памяць,як машына часу,
перанесці можа нас туды,
дзе жылося нам даволі шчасна
і было на наогул ні бяды.
ТУДЫ,дзе неба з рэчкай сінь-блакіта,
і дзе ў палях заквітнеўшы лянок,
і дзе асінка над ракою із ракітай
спляліся ў зялёненькі вянок.
ТУДЫ,дзе многае было мне ўпершыню,
дзе быў кранальнай радасцю і бэз,і Першамай,
дзе вабіла імчацца ў небакрай-далечыню-
туды вяртаюць успаміны,ў той уяўны край.
КАЛІ прайшлі юнацкія бясхмарнасць,бесклапотнасць,
дабеглі прыкрыя пакуты на вяку;
ды памяць павяртае неахвотна
да тых падзей,што нам не да смаку.
З ПАРЫ,калі ў свет пайшоў,
не раз стаяў на скрыжаванні.
Нямала пройдзена шляхоў,
і кожны як выпрабаванне.
НАМАГАЎСЯ ў роднай хаце я часцей пабыць,
застаючысь членам усёй сям’і,не госцем;
намагаўся не сурочыць,не згубіць
у танных дробязях найцэннішае штосьці.
ШТОСЬ калісьці выказаў няўдала,
штось важлівае не дасказаў
тым,каго любіў і паважаў…
Здарылась,што ўжо часу было замала.
А ЦЯПЕР дажылі да “часу Быка”,не ў радасць,
у людстве пануе знішчальны флюід
за законам “із колькасці ў якасць”.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *