Пра аблокі

Куды плывяце вы, аблокі,
Шукаеце што вы па свеце.
Бяжыце па небе то воўкам,
То гоніць вас хвалямі вецер.

То човен на хмарцы, бы ў моры,
У нябёсах гайдаецца дзіўна.
А побач зубчастыя горы.
І ўсё гэта знікне няўхільна.

Ды толькі застануцца мары.
І сэрца, сагрэтае цудам.
Яшчэ – разуменне напрамка,
Якім па жыцці крочыць буду.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай