Прашу, гавары!
У мітусні дваццаць першага веку
Дні змяняюць імкліва гады.
Дасягнулі вяршыняў прагрэсу,
Які нават не снілі дзяды.
Падмяняем адносіны хайпам,
“Сёрчым” усё ў віртуальным віры.
Між сабою звязаныя Скайпам:
Дзе ты? Як ты? Прашу: гавары.
І сустрэчу замовіць няпроста:
Праца, дзеці, “дэдлайны,” сям’я.
Часам, нават, становіцца млосна:
Надта хутка нас кружыць Зямля.
Як працяг перарванай размовы,
Свае лайкі мне дораць сябры,
І эфір разрываюць знаёмыя словы:
Дзе ты? Як ты? Прашу: гавары.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Прашу, гавары!'
Татьяна Богданович
04.02.2023 - 10:52Спадабалася, згодна
Светлана Поцелуева
04.02.2023 - 17:33Очень точно о нашем времени!
Спасибо!
С уважением – Светлана.