Пра любоў
Больш за ўсё ён любіў параходы,
Што няспешна плылі ў далячынь,
А яшчэ – разгадваць сканворды
І зусім маладзенькіх жанчын.
Кожным ранкам, кавы папіўшы,
Ён спяшаўся сесці за руль,
Каб на працу прыехаць першым…
Гэта ўсё ён любіў, пакуль…
Не убачыў прывабную яхту
У рэкламным буклеце адным.
Ён прадаў машыну, дачу і хату,
Бо зрабіўся хворым той яхтай зусім.
З той пары яго дом – гэта мора,
Яхту Ластаўкай Любай заве
І на ёй у порце Каіра
Трэці год ён шчасліва жыве.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию