Паляцела птушка ў неба

Паляцела птушка ў неба,
Крылы выправіць змагла.
Цяжар клопатаў – не трэба,
Рух пачуццяў узяла.

Ды ўзнялася ў паднябессе,
Дзе прастор і дум узлёт,
Бо кахае напрадвесні
Усіх навокал і жыццё.

На зямлі сумуе нехта…
Птушку вольную сваю
Выглядае няўцешна
І гаворыць, што “люблю”.

Узлятайце разам смела
Перашкодам назнарок,
Бо душа не мае межаў,
Хай здзіўляюцца здалёк.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай