Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пагана праўда, што тут скажаш

Your page rank:

Пагана праўда, што тут скажаш,
Крывіць душой, сябе знішчаць,
Боль стрымаць, чуму так плачаш,
Калі хочацца момант лёгкі адчуваць.

Агіднае шчасце, падарунак трывалы,
Атрымаўшы горка гідлівы пацалуй,
Стаіш, удыхая запах паганы,
Нажаль здараецца, ты ж толькі не злуй.

Крыўдай стомлены, жыццём пакараны,
Чым абавязан падзеям, гэтых пакут,
Зычлівасці адносін, часам пануры,
Завешаны непраглядны вачыма кут.

Нябачна і добра, навошта нам плёткі,
Седзячы на лаўцы, сабакам брахаць,
Так важка склаўшы рукі ўбокі,
Саміх сябе не мусім паважаць.

Лайно разлятаецца с вуснаў яхідных,
Чаму чуваць яны зноў і зноў у галаве,
Заблытацца здольны ў пачуццях сумленных,
Адкуль з’яўляюцца яны на зямле.

Пытанняў шмат, ды дзе адказы,
Брудна толькі каменем на душы,
Рабіць добрыя, значныя справы,
Ды толькі Пагана, вось гэта праўда.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *