За штурвалам.
Хаця я ў войску не служыў
І не пазнаў салдацкай кашы.
У душы заўжды салдатам быў
І працай множыў сілы нашы.
Калісьці на ваенных зборах
Я спасцігаў азы пілотаў
І на вучэбных самалётах
Спазнаў свабоду тых палётаў.
Жадаў я здзейсніць свае мары
І за штурвалам пасядзець.
Падняцца ў неба вышэй хмары,
На родны край свой паглядзець.
Бо я люблю яго з дзяцінства,
Не памяняю і не здам.
Мяжы радзімае адзінства
Я ніколі не аддам.
І навучуся лётнай справе,
У далёкі космас палячу.
Рубеж Радзімы на заставе
Даўно абараняць хачу.
Хачу,каб жыта важкі колас
Заўжды звісаў на родны дол.
Каб не змаўкаў дзіцячы голас
І мірна край квітнеў наўкол.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию