На вуліцы ўжо ноч…

Your page rank:

***
На вуліцы ўжо ноч,
Бо зараз снежань,
Які так хутка свой
Канчае дзень,
Бы раптам сук
На яблыні абрэжа,
Ці ўмомант зрэжа
Яблыню пад пень.

На вуліцы ўжо ноч.
Каму пішу я?
Ужо паспелі
Мову спілаваць.
Глухі да мовы
Верш мой не пачуе,
З якім дняваў я
Й буду начаваць…

16. 12. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай