Мова мая…
Мова мая – Багдановіч,
Песня мая – Купала,
Годнасць мая – Караткевіч.
Скажаце, гэтага мала?
Неба маё – у аблоках.
Словы мае – у сэрцы.
Думкі мае – у тых кроках,
Што вам з душы не сцерці.
Вера мая – быць чэснай.
Доля мая – быць адданай.
Мара мая – быць лепшай,
Мабыць, яшчэ і каханай.
Слабаму -дапаможам,
Хітраму- мы прабачым.
Хочацца быць чалавекам,
Усім і ўсяму ўдзячным.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Мова мая…'
Сяржук Пясэцкі
13.11.2023 - 23:54яскравы і смелы верш!
куды ж ты нас завядзеш?
З усмешкай,
Серж
Ірына Чайкова
14.11.2023 - 00:10Дзякуй за шчырыя словы) Люблю мову беларускую ўсім сэрцам♡
Сяржук Пясэцкі
14.11.2023 - 00:18рытм и сэнс вашых вершаў
мне найбольш цікавейшы
Ірына Чайкова
14.11.2023 - 00:21Дзякуй вялікі) Мне, як аўтару-пачаткоўцу, вельмі прыемна чытаць такія словы)