Рамонкі і лён у тваіх валасах

Рамонкі і лён у тваіх валасах,
Ў вачах – васількі і аблокі.
А смак журавін у гарачых слязах,
Ціхонькія ветрыка крокі.
Цябе абдымаю я сэрцам сваім,
Табе толькі песні спяваю.
Мы разам заўсёды ідзем і стаім,
Адзін аднаго ўсё чакаем.
Я чую твоё спеў, бо ўсі словы гучаць
У кожнай галінцы і травах,
А мары нам з неба спрабуюць заззяць
І спробы, як лепшыя справы.
Жыццё маё ўсё ля сцюдёных крыніц,
Што потым збіраюцца ў рэкі.
Нясуць яны шмат у сабе таямніц,
Не зведаць якіх чалавеку.
І гэта зямля, дзе я рос і жыву,
Дзе вывучыў тое, што трэба.
Рамонкаў і льну для цябе я нарву,
Блакіт з васількамі дасць неба.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай