Чырванее на твары вяснушка
Чырванее на твары вяснушка,
А ёй бы праваліцца праз шчаку.
Знайсці хованку за макушкай,
А не перажываць сказанае: “Люблю”.
Аднак засталася з маленькімі плямкамі,
Што раскіданы залатым россыпам.
Засталася з сарамлівым паланнем,
Што ўчапілася ў твар колкімі лозамі.
Засталася з сэрцам, што ціха трапеча,
І шчакастымі пажараў струменямі.
Засталася з тым, хто прагна глытае паветра,
Каб адказаць на “Люблю” – “Люблю мацней”.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию