Месяц за хмарамі. Брэша сабака…
***
Месяц за хмарамі. Брэша сабака.
Ціўкае недзе ў кустах салавей,
Моліцца нібы на знак задыяка.
Неба становіцца крыху святлей.
Поўня ў Стральцы. Так старанна маліцца,
Можа, не трэба, руплівы мой птах?
Я не малюся, мне проста не спіцца,
Як і табе недзе там у кустах…
17 чэрвеня 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию