НЕ ЗБІЦЦА З ДАРОГІ
Я пайду туды, куды ідуць мае ногі.
І буду рабіць усё, што хоча маё сэрца.
У гэтым жыцці галоўнае – не збіцца з дарогі.
І мець свой кут, дзе можна сагрэцца.
Прамоклыя запалкі не выкіну ў лужыну.
Пад сонцам яны зноў стануць сухімі.
Імі вогнішча развесці будзе можна.
Каля агню пасядзець з сябрамі сваімі.
Успомніць песень да болю знаёмыя радкі.
І ўгледзецца на імгненне ў клубы белага дыму,
Адыходзячага павольна да зорак далёкіх.
Ізноў даведацца сябар у сябра, што ёсць і што было.
Мы развітвацца з сябрамі не будзем на доўга,
Бо нам сустрэцца можна зусім выпадкова.
У сапраўднае жыццё я ахвотней веру
Ну, а заўтрашні дзень для мяне невядомы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать