ЛЕТНЯЯ РАНІЦА

Я назбіраю зорны свет
Падкіну ў неба радасць лета
Чарэшневы паспеў санет
Растае водар першацвета

Вось кроплі ранішняй расы
Зіхцяць у сонечных абдымках
І вецер шэпча верасам
У каляровых фотаздымках

Спляту вянок з цяплейшых дзён
Я з матылькоў і медацвету
Хай стане на душы святлей
У гэтым найчароўным свеце

Дадам туды праменняў шоўк
І водар цёплай паляніцы
Упляту світанкаў светлы звон
І песні вольнай навальніцы

Нябёс блакітных чысціню
І ветру зранку лёгкі подых
Усмешку сонца ў вышыню
І шэпт вясновай першай поўні

І мроі быццам матылі
Лятуць над полем нестрымана
Струменіць промень залаты
Блішчаць надзеі і чаканнi

Малюе дзень праменны спёк
Рассыпле пацеркі суніцы
Прачнецца свет знаёмы усім
Такі цудоўны і вялікі

І ў сэрцы песняю гучыць
Світальны час як запавет
Пакуль у жменях зіхацiць
Той самы чысты зорны свет…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай