Беларускаму ансамблю Дразды прысвячаецца
Не “прадаецца Хата Бацькоў”
Пра гэта ведае ўся краіна
Гучыць у сэрцы песня Драздоў
Не прадаецца свая Радзіма!
Хлопцы спявалі, але ўсё не то,
Нават кідаць хацелі ўсю справу.
Толькі аднойчы натхненне прыйшло,
І пачалі адраджаць родную мову.
Песні ствараюць пра любае ўсім,
Бацькаў падворак і матчыны рэчы.
Кожнаму сталі нібыта сваім,
Кожны чакае з вамі сустрэчы.
Вельмі мы рады, сябе вы знайшлі,
Простыя хлопцы з вясковага роду.
Павагу да мовы ўсім прывілі,
Сталі гуртом сапраўды для народа.
Нават калі мелі шмат перашкод,
Вы не звярнулі і крочыце далей.
Ведайце, хлопцы, Беларускі народ
Вас палюбіў і заўжды падтрымае…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать