Родная старонка

Як хораша ў сваёй старонцы
Прачнуцца ўранку з першым пеўнем!
Цвіце язмін каля ваконца,
Кувае дзесь зязюля ў лесе,
Вітае ўсе жывое сонца,
Жаўрук чубаты ў паднябессі.

Шчэ сонейка не апякае,
Ласкае промнямі зямельку,
І ўсе паволі абуджае
Ад чэрвеньскай кароткай ночы,
Дзень працавіты наступае,
Да нас з усходу госцем крочыць.

Да пашы ужо гоняць статак,
Сняданне ладзяць гаспадыні –
Водар яешні і аладак:
Казыча нос прывабны смак.
Дым з комінаў сялянскіх хатак –
Як быццам маляваў мастак.

І пастараль гэта нам, людзям,
Не толькі Богам даравана,
Яна здабыткам нашым будзе,
І клопатам аб матухне-зямлі,
Каб нашы ўнукі ў гэтым цудзе
Шчаслівымі і надалей жылі!

На ганак выйду, памалюся,
Гаючага паветра ўдыхну,
І Богу-Творцу пакланюся
З падзякаю за гэты цуд.
У зямлю я гэту закаханы –
Бо нарадзіўся і жыву я тут!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай