Летні дождж

***
Летні дождж апошнім развітаннем
ПравадзІў вясну- яго чарга.
Усёй вагой-вадой імкнецца на спатканне,
Дождж дык дождж, абрыдла ўсім імга!
Хай сабой зямлю абдыме – яна аджыве.
Ды струменнямі касымі ўзрадуе мяне.
Спрытны дождж- сонцу работа дахі адсушыць,
Ураджай яго турбота, ён і клапаціць.
Мне таксама паспрыяе аднавіць настрой.
З дажджом побач Сонца ззяе- вясёлка дугой.
Як яму не ўсміхнуцца, як не стаць дабрэй!
Летні дождж, нібы пасланне Неба да людзей.

29.07.23


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай