Калыханка

Your page rank:

Ціха ў хаце, усё маўчыць,
На чарэні коцік спіць.
Нахадзіўся, нагуляўся,
За мышамі наганяўся.

На падворку цішыня,
Сон трывожны ў каня:
Трэба раненька ўстаць,
Ехаць бульбу абагнаць.

Парасяты змарыліся,
Цэлы дзень нястомна рыліся.
Нарабілі турботы –
Вырылі яму пад плотам.

Спіць карова ў хляве новым,
Сніцца карове луг вясновы.
На лузе – цялятка малое.
На небе – сонца залатое.

Дрэмлюць на шастку куры,
Зверху сядзіць певень хмуры.
Пеця доўга спаць не будзе,
Сваім крыкам вёску разбудзе.

Аднаму сабаку не спіцца,
На сене ў будцы не ляжыцца:
Па ваколіцы воўк ходзіць,
На дзетак жаху наводзіць.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай