Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

І толькі рэха…

Your page rank:

Мне сніцца хата,родненькі мой кут,
Уздоўж дарогі – вербы і таполі,
Жыцця майго прайшлі імгненні тут,
І не цураюся я іх ніколі…

Найлепшы час, найлепшыя гады –
Дзяцінства без турботы і юнацтва,
Не ведаючы гора і бяды,
Сапраўднае сяброўства, быццам брацтва.

Наіўнае, святое пачуццё,
Яно ў снах мне сёння толькі сніцца…
Яго зацьміла жорсткае жыццё,
І марам-летуценням тым не збыцца…

Бязлітасны да чалавека час,
Яго не супыніць ні на імгненне…
Каго яно пашкадавала з нас?
“Нікога…” -адкажу вам без сумнення.

Жыццё ўсё праляцела, быццам сон…
Навошта сняцца вербы і таполі?
Яны крычаць мне нешта наўздагон –
І толькі рэха ў жыццёвым полі…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *