Летнія канікулы

Накіроўваемся ў вёску
На канікулах з сястрой.
Будзе горача і млосна
Дзіўнай летняю парой.

Пабяжым хутчэй на рэчку
І збяром букет бабулі.
Вось паспелі ўжо парэчкі,
Іх з ахвотай пакаштуем.

Колькі розных забаў зведаць
Можна гэтаю парой.
Любім на веласіпедах
Мы катацца пад гарой.

А яшчэ гуляць у лесе,
Слухаць спевы салаўя,
Лета – лепшы час на свеце,
Яго любім ты ды я.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай