Галінкі звязаны адным жыццём

Галінкі звязаны адным жыццём,
Адной надзеяй лепшых мроі,
На гэты свет зямлі адной,
Пачуццяў лепшых і быццём.

Гучлівых гукаў кожны дзень,
Як майстра спеваў салавей,
Трапляў удамкі, ах летуцень,
Між павуціння тых завей.

Шчаслівых дзён пабачыў зноў,
Адчыніць браму гэтых вед,
Як першабытны чалавек,
Рамесны лад у сабе пазнаў.

І трапіў непрыязна ў друк,
Адданы на смяротны боль,
Капою сыпана горкая соль,
Нечакана сышоўся замкнёны круг.

А веды ўсе дзесьці па разгубляў,
Пісаў, чытаў, ды вось сышло,
Каменнем канула на дно,
Шукаў зямлю, старанна грабляў.

Мабыць рэчавы ўсе ж знайшоў,
Крок наступны дзейны лёх,
Наперад ці можа трохі ў бок,
Ісці далей дзе невядомы лёс.

Спакой, страціўся ў не ведах,
Сакральных думак пачуццё,
Пазнаць вакол мясцін прыгожых,
Галінкі звязалі адно жыццё.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай