Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ты мяне зноў стрывала

Your page rank:

Ты мяне зноў стрывала,
І паспела папярэдзіць,
У гэтым свеце няма пытання,
Каб у любоў жывую верыць.

Прабач мяне, мая любоў,
За гэты стогн, за гэты боль,
Пякуча грэла грудзі кроў,
Сціскала ў заціскі, маю скронь.

Забыў, ды толькі сэрца грэюць,
Агеньчыкам тлеюць у грудзі,
Думкі зляцеліся пад вечар,
Чаму стаю, трэба ісці.

Новы шлях, новы сустрэчы,
Любоў, каханне, час уцех,
Але не па забыць мне тыя рысы,
Міганне вялікіх, чорных вейк.

Нечакана моцны зух,
Смяротнай постаццю ўзяў,
Нячутна хоць і добры слых,
Дзесць нешта мне казаў.

Чаму я так цябе кахаў,
Напэўна ні хто не скажа,
Але ў сэрцы біўся жар,
І пыл навокал разлятаўся.

Яскравых вочак прыгажосць,
Усмешка шчырая на вуснах,
Кірпатым носікам удыхаць,
Чысты, свежы, вольны пах.

Напоўнены моцнай жарсцю,
Цяга застацца з табой,
Мабыць зноў цяпер хварэю,
Прыхілена гарачаю душой.

Як жа яна рамантычна,
Прыгожая, зграбная ва ўсім,
Да сэрца любая каханка,
Цуд гэты на вечна зачапіў.

Памятаў водбліскі начныя,
Зорнага святла на яе абліччы,
Ад усмешкі губы салодкі,
Так чакаў я іх сустрэчы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *