Дзень паўзе, як чарапаха…

***
Дзень паўзе, як чарапаха,
Вецер з поўначы. Схадок,
Нават ветах. Гэта плаха,
Згуба месяца. Глыток
Ветру я смакую кожны.
Вецер свежы, як вада –
У крыніцы прыдарожнай.
Гнецца ветрам лебяда,
Гнуцца ветрам тры таполі
На узгорку, гнецца дзень
І пляцецца, як бязвольны,
І паўзе, нібыта цень.

28 чэрвеня 2019 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай