Памяць мне зноў падымае журбу
Памяць мне зноў падымае журбу,
Як было добра і як нам цікава.
Усе адчувалі ў дзяцінстве тугу,
У сэрцы наіўнасць дапамагала.
Потым, у старасці хтосьці адзін,
Піша ў сшытку дажджом, на світанку,
З ветрам халодным ляціць успамін,
Лісце калоціцца ў верасні ўранку.
Месяц на небе глядзіць на наш двор,
На станаўленне людзей назірае.
Цьмяны пакой, кава, ноч, манітор.
Вершы ў нататку цябе набіраю.
Заўтра сустрэнемся, хутка і зноў
Побач у вочы глядзім апантана.
У сэрцы ўскіпае чырвоная кроў,
Гэта кахання прыемная рана.
Памяць мне зноў падымае журбу,
Былі малымі нядаўна, здаецца.
Сцежку мне нельга забыць і губу,
Што адчыніла нам дзверы да сэрца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать