ВЯСНА

Калі пяшчотны промень сонца
Кранае снежную зямлю
І першы жаўранак бясконца
Спявае песеньку сваю

Празрысты лёд на рэчцы тае
Бяжыць вясёлая вада
Пралеска першая ўзнікае
Нібыта светлая звязда

Бярозкі ў белым карагодзе
Шапочуць ціха між сабой
І сэрца шчасцем расцвітае
Пад гэтай веснавой красой

Сагрэты промнямі світання
Праз снег прабiўся першацвет
І ў сэрцы зноўку спадзяванне
Што шчасце прыйдзе неўпрыкмет

Вясна спявае песню волі
Бруіцца звонка ручаёк
І птушкі вольныя на полі
Вітаюць родны свой куток

Няхай жа гэты час цудоўны
Падорыць радасць і святло
Каб кожны дзень быў так чароўны
Як першае вясны цяпло…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай