Да бацькоў

Хочаш дакрануцца да высноў?
Паязджай на вёску да бацькоў.
З носьбітамі мудрасці народнай
Пагутар на мове сваёй роднай.

У людскім натоўпе ты пастой
І адчуй, што ў простых за душой.
Што хвалюе, марыцца аб чым,
Зноў чужое зробіцца сваім.

І на месца стануць думкі ўраз,
Бо бацькі чакаюць доўга нас,
Каб сустрэцца з позіркам тваім,
Абмяняцца самым дарагім.

Добрым словам, усмешкай, цеплынёй,
Адары іх шчодрасцю сваёй.
Хутка знойдзеш выйсце і спакой,
Столькі забярэш тады з сабой!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай