Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

ТЫДЗЕНЬ П’ЯНІЦЫ І ЯГО ЖОНКІ

Т Ы Д З Е Н Ь П ‘ Я Н І Ц Ы

(ГУМАРЫСТЫЧНЫ АКРАВЕРШНЫ ПАМФЛЕТ)

Прадраўшы зэнкі, седзячы на ложку,
Абрудзіўшы паветра зачным “ікам”,
Няспешна левую спусціўшы ножку
Я вырашыў, нарэшце, устаць “папікаць”.
Дабраўшыся да белага “стульчака”,
Запутаўшысь у трусах сямейных,
Ей Богу, захацеў адразу “акаць”,
Ласкава разміная ліст газетны.
Ах! Так, здаецца, і ўзляцеў бы ў неба,
Калі б на працу бегчы не патрэбна!

Аўторак з ранку трошкі быў лягчэйшы
Ўспамінай аб учорашнім “пахмелку”…
Трусоў зусім няма – мазгі зачэшаш –
От, скінуў недзе, дзякуй панядзелку…
Раптоўна ўспомніў: стаць хацеў “нудзістам”,
Апахмяліўшысь чаркаю гарэлкі,
Кемарыў; як анельчык, – голы й чысты.

Сярэднім серадовым шэрым ранкам
Ей Богу, успамінаць не мог пра п’янку.
Рвануўся на работу “нізкім стартам”,
Адзначыў пропуск, і за працу ўпарта!
Дабіўся поспеху іскрава, ярка, –
А ў вечары ізноў сустрэўся з чаркай.

Чацьвер прыйшоў, – з ім тыдзенька палова…
Ад той паловы зноў баляць галовы!
Цьвярозы буду я, ці не, калісьці?
Вярнуцца б, апынуцца ў калысцы!!!
Ей Богу, усё б пашло зусім іначай:
Расціў бы зараз агуркі на дачы…

Прачнуўся немаўляткам у пятніцу, –
Ядронай кавы вырашыў напіцца.
Той, хто яе “лакаў”, той добра знае:
Не горш за водку мозгі “прасынае”.
Імгненнем тым пачуўшы асалоду,
Цяпер і не гляжу на “горку воду”!
Ах, як цьвярозым добра быць народу!

Схапіўшыся ў суботу, як на працу,
Успомніўшы “цьвярозую” пятніцу,
Бадай, на радасцях, трапак забацаў!
О! Жонка падпусціла да спадніцы!!!
Так хораша, браточкі, мне тут стала, –
Аж сэрца ў грудзях затрапятала!

Не трэба мне было йсці на падворак!
Як ведаў, што спаткае мяне гора!..
Дружбан-сасед, каб ён смалы напіўся, –
Заклікаў у хлеў, тай… брагай пахваліўся!..
Ей, Божачка, каб ведаў, дзе ўпадзеш,
Ляжаў бы дома, як той воўк у засадзе…
Я ж лёг… ды толькі, браткі… у адпадзе…

…Прадраўшы вочы, седзячы на ложку…
можаш чытаць спачатку…

ТЫДЗЕНЬ ЖОНКІ П’ЯНІЦЫ

Падваліла беднай бабе ліха-гора!..
Абдурыў мяне ізноў мужык учора!..
Не паспеў ён толькі выйсці на падворак,
Як лыкнуў з суседам брагі… літраў сорак!
Дзякуй Богу, хоць не лопнуў, – душыць злоба…
Зараз, во, сядзіць на ложку, як амёба!
Ела поедам да самай да вантробы.
Лупцавала ўжо ўчора драным ботам!..
Але, што ты возьмеш з гэтага “мікроба”, –
Кавы вып’е, ды і пойдзе на работу!

Ах! Бадай цябе камар! Ізноў “пад газам”
Учора ў хату прыцягнуўся “злым мяядзведзям”.
Толькі скінуў нагавіцы, як адразу
Ойкнуў! Бо трусы згубіў ён недзе.
Распачаў мне нейку байку пра нудзістаў!..
А схапіла дрын, паспеў схавацца ледзе!
Каб дастала, пакруціўсяя б “модным твістам”!

Сонца, быццам бы, сагрэла сэрца сёння, –
Енчыў мне мужык “Прабач!” цалютку ночку!
Растапіў “вантробу, як у дзень вясенні, –
Ажно вырашыла: увечар – “заахвочу”!
Дачакалася “радзімага каханка”, –
Алкануў ізноў ён на чарговай п’янке!

Чым яго, парай мне, Божа, захвоціць?
Аддцягнуць ад багны, каб не ўтоп у балоце?!
Ці чацвер падорыць мне якую мару, –
Верне сілы мужыку, каб кінуць чару!..
Ездзіў б лепей кожны вечар ён на дачу, –
Раптам усё жыццё пайшло б зусім іначай.

Пацалункам у пятніцу разбудзіла…
Як султану, у ложак кавы наварыла.
Тай канапак нарабіла, каб паснедаў,
Не здурэў каб з галадухі да абеда.
І ізведаўшы “кафейну асалоду”,
Цэльны вечар праклінаў ён “горку воду”!
Ах! Як хораша цвярозым быць народу!

Смешны, бабы, наш мужык, калі цвярозы!..
Усхапіўся з ранку, быццам бы на працу…
Буркнуў: “зараз…” Прывалок аднекуль розы!
Ох! А потым, як юнак, усю “абмацаў”!
Так, здаецца, і ляжала б без турботы…
Але ж гэта не нядзеля, а субота…

Ну нашто яго панесла з хаты ліха?!
Як яго я ні маліла, ні прасіла, –
Дык упёрся ж: “Я – мужык! Ты – баба! Ціха!
Знаю, есць у мяне і воля, есць і сіла!..”
Есць, вядома, выпіў бочку, а не чарку…
Ледзь дапоўз да ложку, як яго “скасіла”…
Ясна мне, што ў панядзелак – усё спачатку…

А вось тут, “спачатку” лепей не пачынаць!!!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *