Цішыня

Струной нацягнутая цішыня…
У акне карцінай шэрыя масты,
Празрыстая, імжыстая сцяна,
Загорнутыя ў серабро кусты.

Маркотнымі слязінкамі дажджу
Бліскочуць парасоны, правады.
Свяцільні растрывожана глядзяць…
Калі жа зноўку мне пазвоніш ты?

Марнуецца пакутліва душа.
Гадзіннік йдзе паважна, як заўжды.
Ужо не разумееш дзе мяжа:
Хвіліна прамільгнула, ці гады.

А словы, бы малітва удвая,
Радком скупым кладуцца на лісты.
І кружыцца чаканнем галава…
Я так хачу, каб пазваніў мне ты…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай