ЦIШЫНЯ

Там дзе душа адпачывае
Сярод бярозак і палёў
Дзе ветрык ціха павявае
І спеў птушыны льецца зноў

Няма трывогі дзе і болю
Дзе сэрца б’ецца ў цішыні
Дзе думкі вольныя на волю
Ляцяць як птушкі ў вышыні

Дзе толькі Бог з табой гаворыць
Праз шэпт лістоў і водар траў
Дзе неба зоркамі адорыць
Нібыта скарб табе паслаў

Ты толькі слухай не спяшайся
У гэтай светлай цішыні
Малітвай ціхай абдымайся
І сэрца Богу адчыні

Бо тут дзе думкі адпачнуць
Спакой нябесны дзе пральецца
Ты сэрцам здолееш адчуць
Як вера светлая прачнецца…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай