Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Звычайны цуд

Your page rank:

Валасы падрэжу, хай ляцяць
На падлогу, ў небыццё былое.
Толькі зараз было дваццаць пяць,
А ужо з сівою галавою.

Раз нажніцамі, і як няма тугі,
Два, і штось са мною адбылося.
Чыкніце яшчэ разок другі
Лішнія гады нібы валоссе.

На душы зусім іншы настрой.
І няхай кабеты мне зайздросцяць,
Ды губляюць зноў няхай спакой
І перамываюць мае косці.

Вельмі танна заплачу за цуд,
Мала так чаму, незразумела.
Прагай да жыцця рэшту дадуць,
Зноўку грукаць сэрца каб хацела.

Ды выходзіць смела на шпацыр,
Усміхацца ўсім прыгожым людзям.
Дробязь – падрэзАныя канцы,
Як надзея, што яшчэ ўсё будзе.

І няхай не стала маладзей,
Троху колеру ў руках майстрыцы,
І жаданне жыць нясе далей
Махам рук трымаючых нажніцы.

22.09.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *