Чырвонаю ніткай па белай тканіне…

Чырвонаю ніткай па белай тканіне
Стварае жыццё каля печы дзяўчына.
Старанна іголкай за крыжыкам крыжык
Яна вышывае ў час зімніх зацішшаў
Праскеву ды Сонца, Багацце, Каханне,
Каб любы здалёк прыляцеў на спатканне,
Каб дзеткі з’явіліся, мары збыліся,
Каб продкі навек у жыцці засталіся.
Арнаментаў шмат асаблівых і розных
Стварае дзяўчына ў час моцных марозаў.
На белай тканіне ня проста узоры,
А памяць народа, часоў даўніх гонар.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай