Люблю маю Беларусь
Люблю пралескі на узвышшы,
Вясёлы грук дажджу па даху,
Жамчужнае цвіценне вішні,
Свабодных птушак крылаў узмахі.
Расы слязінкі на світанку,
Палёт стракоз, блакіт валошак,
Спеў звонкі жаўранка уранку,
Лясных грыбоў паўнюткі кошык.
Мне даспадобы жоўталісце,
І восеньскі духмяны водар,
Як жураўлі з нябёс курлычуць,
І час, на журавіны шчодры.
Іскрысты снег на зімняй глебе,
Хаджэнне раніцай на лыжах,
Яскравая сінеча неба,
Й мароз, што злёгку шчокі ліжа.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Люблю маю Беларусь'
Татьяна Богданович
26.10.2022 - 18:36Прыгожа… Дзякуй.
Жанна Улахович
26.10.2022 - 20:40Вялікі дзякуй, Таццяна!
Сяржук Пясэцкі
06.11.2023 - 18:19Вельмі сталы верш,
З салідарным вітаннем,
Серж
Жанна Улахович
06.11.2023 - 21:01Дзякуй, што чытаеце мае вершы!