Баранавічы… помнік партызанам

Пушча Налібоцкая,
. 43 год.
– Вы адкуль?
– З Баранавіч.
– Калі ласка ў Клецішча…
Крыўд распяццем на юру,
Дапамогай ў барацьбу –
Ў непрыкметнай хатачцы
Ў аб’яднанай Беларусі,
Не-не-не –
. не памяркоўны –
. партызанскі сход.
Івянец і Ліда,
. Шчучын і Стабцы,
Панямоння-помста…
Колькі ж іх не стане
. “бацькам”?.. –
Так аддана – ў лёс зямлі.
“Чалавек з усходу”,
. Чарнышоў Василь,
. бацька… камандзір;
Неўміруча-ўзнёслы
. сцяг той барацьбы;
Цягнікі – ў post-выбух –
Сюр ды Апакаліпсіс
. рэйкавай вайны.
Попел-дым – ў мінулым…
Зараз: трэш і кайф,
. ў абдым;
21 стагоддзе – рэваншуе
. ды зігуе
Свастык-клонне-вараннё;
Бог дае паразуменне –
. Д’ябал шэпча: мо?..
Глючыць мем: каму?..
. калісь…
. і было б за што!?.
Зноўку:”!.. Дранг… “,
І зноў:”… нах Остэн!.. “-
Так бліскуча крэматораць
. фэйк-намыцці
звышмазгоў.
Рытарычнае пытанне:
“… яйкі… млека… ” –
Не псуй гонту,
. пане-немец, –
Здаў?.. аналіз?…
. ты – арыяц?..
Быццам мантрыш:
. Хайль-высновы(!)-
Ды не будзь ты
. “коркам ў хаце” –
Таго хайпа,
. таго смецця… –
. пробнікам-цвіллём.
Беларуская зямелька –
. top-іконна,
. deep-сэнсоўна…
Так гаюча-апантанна,
Як і ваша – па-над ўсё.
Untermensch
. ці über alles –
Чалавекам ці істотай?..
Вось такі зігуе банер
Па-над мега-чатам-ботам;
Як прыцэл,
. гадзін-нябёсаў, –
Над сусветам сусветаў
. лунае
Тое простае “ці” –
Неўміручым
. стыгматам-пытаннем,
Интернет неспыняльнае
. “ці?..” –
Быццам з вуснаў
. маленства:
Untermensch…
. über alles?..
Ці ужо не кранае?..
Ці ужо і слабо?.. ў нейра-
. -глоб-entertainment:
Клікнуць сайт
. той сакральнай,
Той вялікай Айчыннай
. вайны?..
Асвятліць ды прыняць
. еднасць божжу:
“… ты жывы?.. … ты: жывы “.
. Уладзімір Харошка


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай