Аб каханні

Каханне уварвалася адразу.
Апанавала ўраз, на першай стрэчы.
Ахутала сабою ў той жа вечар.
Прымусіла жадаць, каб былі разам.

Салодкай ўзнагародзіла пакутай
Надзей, сумненняў, зменлівых чаканняў.
Жаданнем моцным хараства спатканняў.
Дадала нецярплівы й палкі смутак.

І першы, далікатны пацалунак,
І радасць ап’яняльных дакрананняў.
Вялікай асалоды адчуванне –
Кахання пачуццёвы падарунак.

Пакінь жа нам сваёю боскай уладай
Узаемнае для сэрцаў прыцяжэнне,
Салодкае для цела спакушэнне
І для душы сумесную спагаду.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай