Бачаць гады тваё хараство
Бачаць гады тваё хараство
У дзень гэты светлы, як сонца.
Ты як і зоркі даруеш цяпло,
Ззяеш сусвету бясконца.
Ты ў гэты дзень вылучаеш святло,
Водар радзімак на целе.
Кожнаму сябру падставіш крыло,
Каб куды трэба ўзляцелі.
Ты быццам кветка прыгожа ў сне,
Днём ты таксама цудоўна.
Я так кахаю, кахаю цябе,
Моцна, да слёз, безумоўна.
Шчасця, кахання, здароўя табе.
Шчыра віншую са святам.
Поспехаў у працы, лёгка ў сям’і.
Доўга жывіце, багата.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию