Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Казачным узорам…

Your page rank:

Казачным узорам зазірнуў у акенца
З ледзяной палітрай жартаўнік-мароз.
Месяц серабрысты ў небе цёмна-сінім
Зоркі рассыпае, прадракае лёс.

Навагодняй ноччу, у дрымоце лёгкай,
Футрамі прыгожа ўбраліся лясы.
А на цыферблаце хутка, так няўмольна,
Пераход здзяйсніцца ў новыя часы.

Ціха ноч сыходзіць і сыходзіць свята,
Каб сюды вярнуцца роўна цераз год.
Зноў мароз-гарэзнік у акенца стукне,
Заблішчыць на ёлках цацак карагод.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *