Аранжавая хурма
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Пакінуўшы на дне кубка сонца,
Пераліваюцца бліскучкі святла.
Прамені надзелі на бель кольца,
На небе грэе аранжавая хурма.
Хапаю з вяршынь яе ў кішэнь,
Каб нацешыцца салодкім сокам.
Сцякае нектар па голай руцэ,
Пакідаючы палымяны след апёкам.
Радасці больш не залеплены рот,
Усмешка цягнецца да скроняў твару.
Прагна паглынаю сакавіты плод,
Што ўсё дрэннае сабой абвалаквае.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать