Швачка
Шые Маша сваёй ляльцы
Модную спадніцу.
Пакалола ўсе пальцы,
Іголкі баіцца.
-Як жа ў мамы ўдаецца
Роўна і прыгожа?
Чаму нітачка ўсё рвецца,
Хто мне дапаможа?
Мама падае напарстак.
-Вось табе памочнік,
Абароніць табе пальчык,
Дашыеш радочак.
Хоць і крыва, але ж Маша
Спадніцу дашыла.
Вось якая швачка наша,
Маша-малайчына!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию