Аднойчы лістападам
Ідзе быццам узімку сняжочак,
Мой мілы, яскравы дружочак,
На дварэ лістапад, а ён сыплецца,
Ажно дрэўца маленькае выгнецца…
Мароз кусае шчокі, нос,
Гуляе з дзецьмі маладымі,
А колькі ж шчасця ён прынёс
Сняжынкамі тымі, залатымі!
Завіруха мяце, завіруха…
Колькі раз паўтаруся, паслухай:
На двары ні машын, ні людзей,
Толькі шчасце сярод столькіх надзей…
29 лістапада 2023 года
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Міхал Вяргейчык
06.12.2024 - 02:23Моцна)