Шчасце
Шчасце ў кожнага рознае,
Але ж вычышчанае і самароднае,
Шчасце – не смецце ў канаве,
Шчасце – то дух у дзяржаве.
Шчасцем ты звернеш і рэкі, і горы,
Ім жа прымусіш ліцца фуроры,
Бяз шчасця бясконца будзеш маліць,
Каб Божанька даў хоць крышку адпіць…
Шчасце – будынак для дум і надзей.
Прыйдзе ці рана, ці будзе пазней,
Але ж прыйдзе, хоць на імгненне,
Застанеш, чалавеча, гэта з’яўленне…
Шчасце ў кожнай дробязі нашай,
Шчасце – не быць у жы́цці апашай,
Шчасце – сеяць мір на зямлі,
Шчасце – быць шчасцем для света й сям’і.
(Апа́ш – бандзіт, хуліган)
2 снежня 2024 года
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию