Маёй адзінай каханай

Цёплы, жнiвеньскi той вечар –
Доўгi час чакання.
Наша першая сустрэча –
Зорачка кахання

Ты, дзяўчына-прыгажуня,
Чарамi сваiмi
Маё сэрца i душу
Раптам паланiла.

А далей – вяселля свята,
Разам – днi i ночы
I ў жыцці сумесным шляхам
Мы з табою крочым.

Ты – мая каханая,
Лёсу падарунак.
Кветка, кветачка мая,
Шчасця пацалунак.

2011г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай