Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Навісла хмара над сялом

Your page rank:

Навісла хмара над сялом
І стала ў задуменні.
Гучыць далёка недзе гром,
Схаваліся праменні..

А знізу шпацыруе шпак
Па полю мерным крокам.
Сабраўшы волю ўсю ў кулак,
Куп’ё сядлае скокам.

Захоплены надзвычай птах,
Яму не да надвор’я.
І не бяда, што неба дах
Чапляе верх кустоўя.

Грымоты грукат усё бліжэй.
Заціх, здаецца, й вецер.
І спусташыць дажджу кішэнь
У хмары на прыкмеце.

Шпаку ўцякаць няма прычын:
Ён кроплі хоча падлічыць.
Крумкач усеўся на карчы,
Крычыць…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *