Руйнавацца і паўставаць!

Руйнавацца і паўставаць
З попелу крылатым Феніксам!
Мне дазволена паміраць
З умовай зноў склеіцца.

Рэзаць сэрца на часткі,
Раздаваць іх сябрам.
Запазычваць запчасткі
І вяртаць, дзе ўзяла.

Стаць сярод гліны золатам,
Ззяць самым яркім агнём!
У руцэ моцнай — молатам,
А ў іншай — праўды пяром.

Адраджацца! Уваскрасаць!
Расквітаць фіялетавым верасам!
Мне дазволена паміраць
З умовай зноў склеіцца.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай