УСМЕШКА РАНКУ

Рэчку, радасць з якой заўжды п’ю,
Луг, якi мне дае асалоду,
Я пяшчотна, аддана люблю
I сустрэцца шукаю нагоду.

Люблю з вудай сядзець у цiшы,
Глядзець ў зоркавы купал высокi,
Адчуваю спакой без мяжы,
Як прамень пазалоцiць аблокi.

Ранак – самы прыветлiвы час,
Звонка песня птушыная льецца,
Калi сонейка з’явiцца, ўраз
Прамянямi ласкава ўсмiхнецца.

12.04.1999


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай