Песні матулі
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Песні матуліны добрыя, ціхія,
Песцяць люляюць малое дзіця,
Льюцца ў песнях жаданні матуліны
Шчасця для дзетак у дарогах жыцця.
Ноч упрыгожыла зоркамі яркімі
Цёмнае неба, шырокі прастор,
Выйшаў і месяц паслухаць над хатамі
Песні пра сонейка, казкі пра бор…
Хай жа матуліна песенька ціхая,
Доўгія годы шчасліва гучыць,
Мілы сыночак, дачушка любімая
Ў цёплых далонях матуліных спіць.
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать