Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Балада пра лозунг

Your page rank:

Аднойчы на снезе на хрусткім
Быў пэўным наш двор ад лапцей.
Кабеты ўсхліпвалі ў хусткі,
Дзядзькі суцяшалі дзяцей.
Бабулька спусцілася з печы,
Адкуль не сыходзіла век…
Абняў мяне бацька за плечы:
– Вялікі памёр чалавек… –
Сказаў і з алоўкамі скрынку
Падаў мне. А слёзы з вачэй.
За стол пасадзіў мяне:
– Сынку,
Ты лозунг законцы хутчэй.
…Я школу яшчэ не наведваў
Тады мне й пяці не было,
А Леніна-дзядзьку я ведаў:
Аб ім гаманіла сяло.
Ды побач якраз з абразамі
Партрэцік ягоны вісеў
(Адзіны на вёсцы, казалі).
Ямчэй я за столікам сеў.
На вузенькай стужцы шпалераў,
Працёртай алоўкам да дзір,
Вывоздіў я слова, бо верыў:
“…жыве дарагі правадыр!”
Той лозунг аднеслі ў чытальню,
Дзе быў, як казалі мне, сход…
…За дальняю-дальняю даллю
Жалобны той бачу я год.
Аднойчы ў пару лістапада
Пад бляскам варожых ракет
Мне ў дні Ленінградсках блакады
Уручалі партыйны білет.
Палала, гібела Еўропа,
Стагнала пад пятамі зла.
Партыйцам пайшоў я ў акопы,
Каб Леніна справа жыла.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *